Закрыты суд над палітзняволенымі Марыяй Калеснікавай і Максімам Знакам пачаўся 4 жніўня ў Мінску. Абаіх абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса, што па выніку пагражае 12 гадамі зняволення. Ні Калеснікава, ні Знак сваёй віны не прызналі. Чаму суд праходзіць за зачыненымі дзвярыма і ці законна гэта? Што змяніў бы суд адкрыты? Ці можна сёння дамагчыся апраўдальнага прысуду і справядлівага разгляду справы? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Сяргей Зікрацкі.
Hide player controls
Hide resume playing