Myvideo

Guest

Login

Прафсаюзы адпраляюцца на жніво ()

Uploaded By: Myvideo
2 views
0
0 votes
0

Умовы працы хлебаробаў, якасць уборкі, двухразовае харчаванне і своечасовая выплата заработнай платы стануць асноўнымі накірункамі работы прафсаюзаў падчас жніва-2017. Такую задачу перад раённымі актывамі прафкамаў паставіў страшыня абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Віктар Гутараў на аператыўнай нарадзе. Да 25-га жніўня супрацоўнікі прафкамаў будуць працаваць ледзьве не ў кругласутачным рэжыме, каб трымаць са свайго боку ўсё пад наглядам і аказваць дапамогу. Між іншым першых тысячнікаў — камбайнераў, намалаціўшых тысячу тон зерня, чакаюць на Аршаншчыне. Экіпаж Уладзіміра Анікеева і Андрэя Петрашкевіча з гаспадаркі «Вусце» - лідзіруюць на жніве. На іх рахунку ўжо каля паўтысячы тон збожжа. Гэты тандэм, дарэчы, быў у пераможцах і ў мінулым годзе. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later