Новы Свет – раён Горадні, які пачаў забудоўвацца ў другой палове ХІХ ст. Шмат якія будынкі ў Новым Свеце ацалелі да сёння і служаць нагадваннем пра гістарычныя падзеі. Якія – раскажа гісторык Андрэй Чарнякевіч. Якую ролю адыграў дом Максіма Багдановіча, аўтара вершу “Пагоня“, у беларускім адраджэнні канца 80-х – пачатку 90-х гадоў? Які помнік царскай дынастыі перажыў СССР? Чаму вядомая польская пісьменніца і жонка галоўнага жандара апекавалася беларускімі партызанамі? Што за фінскі напіс відаць на адным з фасадаў? Якія важныя для беларускай гісторыі асобы жылі ў Новым Свеце? Вядоўца і аўтар праграмы – доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч.
Hide player controls
Hide resume playing