Наш незабыўны 101-ы сезон падыходзіць да завяршэння, але мы не спяшаемся яго закрываць! Самы час для свежых эксперыментаў. Гэты сезон паказаў нам, што мы не проста трупа, мы не толькі выканаўцы – мы атрымалі ад лёсу шанец паспрабаваць сябе ў новых ролях па-за сцэнай. Мы сталі самі сабе ўсім і ўсімі. І гэта падштурхнула да новага напрамку дзейнасці. Мы адкрываем праект “Kupalaucy LAB”. Эксперыменты, імёны, спробы, удачы і падзенні – усё, што мы хацелі зрабіць, але баяліся паспрабаваць. І старт у гэтым напрамку бярэ малады рэжысёр-купалавец Пётр Непагода. Як рэжысёр Пётр ужо мае досвед, але на Купалаўскай сцэне гэта яго дэбют.
Hide player controls
Hide resume playing