12 сакавіка ў Бабруйску на стадыёне імя А. Пракапенка бабруйская Белшына ў таварыскай сустрэчы прайграла брэстскаму Дынама з лікам 2 - 3. Галамі ў складзе бабруйчан адзначыліся Аляксандр Юшын і Даніла Буранаў. За гасцей забівалі: двойчы Назаранка і Комлеў. Гульня праходзіла ў фармаце 4 таймы па 30 хвілін.
Hide player controls
Hide resume playing