Калі напачатку “міграцыйны крызіс” на беларуска-літоўскай мяжы стаў для Літвы непрыемнай нечаканасцю, то з часам выйсце было знойдзенае: парушальнікаў мяжы проста сталі вяртаць у Беларусь. Выглядае на тое, што “шантаж мігрантамі” не спрацаваў. Якія высновы зрабілі ўлады Літвы з “міграцыйнага крызісу” і чаму не сталі “дамаўляцца з Лукашэнкам”? Ці дапускаюць у Вільні магчымасць далейшай эскалацыі адносінаў з беларускім рэжымам ажно да ваенных правакацый? Пра гэта ды шмат што іншае размаўляем з выкладчыкам Інстытута міжнародных адносін і палітычных навук Віленскага ўніверсітэта палітолагам Віцісам Юрконісам.
Hide player controls
Hide resume playing