Адмысловы канцэрт да Дня святога Валянціна падрыхтаваў сваім прыхільнікам Віктар Шалкевіч. І ўсе свае песні пра каханне абяцае заспяваць цягам аднаго канцэрта 15 лютага ў Палацы прафсаюзаў. Але гэта не ўсё: адмыслова да гэтага канцэрта быў перавыдадзены на CD першы альбом Віктара Шалкевіча “Правінцыя“. Якія яшчэ сюрпрызы рыхтуе сваім прыхільнікам Віктар Шалкевіч? Ці толькі выступам у Мінску абмяжуецца спявак? Ці час цяпер, калі незалежнасць краіны пад пагрозай, для песень пра каханне?! На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць спявак і шоўмен Віктар Шалкевіч, а таксама выдавец і канцэртны менеджар Алесь Мазанік.
Hide player controls
Hide resume playing