“Белсат“ у жывым эфіры сочыць за тым, што адбываецца ў краіне. Працаўнікі беларускіх прадпрыемстваў аб'явілі, што пры невыкананні іх патрабаванняў #17жніўня распачынаюць агульнанацыянальную забастоўку.nnПа ўсёй Беларусі праходзяць #пратэсты ў сувязі з масавымі фальсіфікацыямі вынікаў галасавання ў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Акцыі крывава здаўліваюць сілавікі, міліцыя, #АМАП і войска, прымяняючы спецсродкі, збіваючы людзей дручкамі, шчытамі. Лічбы пацярпелых, параненых, затрыманых і загінулых невядомыя.nnПачаліся працоўныя страйкі і забастоўкі на прадпрыемствах па ўсёй краіне. Працоўныя патрабуюць абвяшчэння рэальных вынікаў выбараў. Жанчыны ў белай вопратцы і з кветкамі ў руках выстройваюцца ў ланцугі салідарнасці, супраць гвалту выступаюць лекары, акторы, артысты. Аб забастоўцы аб'явілі працаўнікі Белтэлерадыёкампаніі. nn#9жніўня ў Беларусі адбыліся выбары прэзідэнта. Аляксандр #Лукашэнка нязменна ўзначальваў краіну з 1994 года і выдвінуўся на шосты тэрмін. Па незалежных падліках у #вы
Hide player controls
Hide resume playing