3 красавіка ў 14:05 музычная рубрыка “Такога вы не чулі” прадстаўляе Паўла Козіча — пераможцу конкурсу “Заспявай-5”. Разам з сябрам Ціханам Букрабам Паша стварыў кампазіцыю “Трамвай” на верш паэта Антона Рудака. Павел і Ціхан вучацца ва ўніверсітэце культуры і мастацтва. Любяць джаз і соўл, разам працуюць у кавер-бэндах. Дзякуючы конкурсу “Заспявай-5” хлопцы зрабілі аўтарскі праект.
Hide player controls
Hide resume playing