Кар’ера: ад паслугача ў віннай краме да галоўнага рэдактара дзіўнаватага часопіса. Хобі: расказваць, што беларусы не беларусы, а крывічы, і ўвогуле нашчадкі гіпербарэяў (мегаславян з магутнай цывілізацыяй). Палітычныя погляды: хісткія. Дасягненне: ствараў БНР. Гісторыя Вацлава Ластоўскага – энергічнага папулярызатара, забітага чэкістамі, – у новым выпуску “Знакамітых беларусаў”. Тэкст чытае Ігар Палынскі
Hide player controls
Hide resume playing