Myvideo

Guest

Login

Сколько беларусов останется через 100 лет

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

Колькі беларусаў застанецца праз 50 год? Хто будзе жыць у Беларусі праз 100 год? Ці будзе існаваць Беларусь праз 150 год? Ці здолее дзяржава плаціць працоўныя пенсіі? Без узважанага вырашэння дэмаграфічнай сітуацыі гэтыя патынні з рытарычных неўзабаве стануць штодзённымі! Пачынаючы з 1994 г. насельніцтва Беларусі пачало імкліка скарачацца. У 2024 г. яно склала 9 млн 156 тыс чалавек, што прыкладна на 1 мільён менш, чым было 30 год таму! Сімвалічна, што з 1994 г. краінай бязменна кіруе Аляксандр Лукашэнка. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 г. і распачаўшайся хвалі палітычных рэпрэсій краіну пакінула яшчэ каля 500 тыс чал, альбо 1/10 частка працаздольнага насельніцтва Беларусі. Гэта без уліку тых, хто сезонна альбо часова працуе ў іншых краінах без відаў на жыхарства. Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) лічыць, што вырашэнне дэмаграфічнай праблемы з’яўляецца ключавой для ўстойлівасці беларускай дзяржавы. Дзеля яе вырашэння сацыял-дэмакраты прапануюць шэрага захадаў і мер, сярод якіх: -  Стымуляцыя нараджальнасці; -  Барацьба з заўчаснай смяротнасцю; -  Лібералізацыя рынку працы; -  Уцягненне ў рынак працы дыскрымінуемых груп; -  Спыненне контрэміграцыных мер; -  Спынне рэпрэсій і палітычнага пераследу праціўнікаў дзеючай улады. Асноўная мэта дэмаграфічнай рэформы – максімальна запаволіць негатыўныя дэмаграфічныя трэнды і адаптаваць эканоміку краіны пад яе патрэбы, а таксама не дапусціць зніжэння абароназдольнасці краіны і надалей захаваць яе суверэнітэт. Падрабязней пра праграму рашэння дэмаграфічнай праблемы Беларусі, прапанавай Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыяй (Грамада), чытайце на сайце .

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later