Малады воўк Мікола (пазначаны ашыйнікам) са сваім сямейнікам прыйшоў праверыць чужое логава на тэрыторыі сваёй зграі. Ён кульгае на адну лапу, якую параніў увесну. Дзе і як Мікола атрымаў траўму, невядома. Яго сям’я жыве ў запаведнай зоне Белавежскай пушчы, але тэрыторыя зграі выходзіць за межы не толькі гэтай зоны, але і за межы Нацпарку. А гэта нясе павышаную рызыку. Ваўка мог траўмаваць чалавек або ён мог выпадкова пашкодзіць лапу, захраснуўшы ёй дзе-небудзь. На шчасце, Мікола не адзіночка, а жыве ў зграі, якая дапамагае яму. На 9-й секундзе ў кадры за паваленым бервяном з’яўляецца трэці воўк. Даследаванне воўка праводзіцца ў межах Праграмы ў падтрымку запаведнасці Белавежскай пушчы, якую АПБ ажыццяўляе разам з Нацпаркам пры падтрымцы Франкфурцкага заалагічнага таварыства.
Hide player controls
Hide resume playing