Яўгенія Янішчыц. Верш “Прыедзь у край мой ціхі” Прыедзь у край мой ціхі, Тут продкаў галасы, Тут белыя бусліхі I мудрыя лясы. Хапае на Палессі I сонца, і вады. I што ні двор — то песня, Што вёска — то сады. Па травах светла-шызых Мы пройдзем ля ракі, Дзе, мыючы бялізну, Вядуць сваё жанкі. I будзе песня спета Пра шчасце і бяду I будзе падаць лета У гуллівую ваду. Прыедзь у край мой ціхі, Тут продкаў галасы. Тут белыя бусліхі I мудрыя лясы.
Hide player controls
Hide resume playing