30 кастрычніка 1919 у газеце «Беларусь» апублікаваны верш Макара Краўцова «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», які стаў гімнам БНР пад назвай «Ваяцкі гімн». У 1991 годзе, пасля аднаўлення незалежнасці Беларусі, вылучаліся прапановы зрабіць «Ваяцкі марш» гімнам Рэспублікі Беларусь, побач з аднаўленнем гербу «Пагоня» і Бел-чырвона-белага сцяга ў якасці дзяржаўных сімвалаў. У прыватнасці, з публічным зваротам наконт гэтага выступілі вядомыя літаратары Васіль Быкаў, Алесь Адамовіч і Рыгор Барадулін.
Hide player controls
Hide resume playing