Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абазначыў канцэпцыю развіцця Беларусі і стварэння у пасёлках і вёсках якасных умоў для жыцця. Сёння кіраўнік дзяржавы знаходзіўся з рабочай паездкай ў Аршанскім раёне і пасёлку Копысь. Тут яму паведамілі аб выкананні даручэнняў па сацыяльна-эканамічным развіцці і добраўпарадкаванні населенага пункта. Для стварэння камфортных умоў пражывання ў пасёлку і развіцця яго інфраструктуры Аршанскі Савет дэпутатаў зацвердзіў генеральны і дэталёвы планы Копысі. У Віцебскай вобласці для кожнага аграгарадка райвыканкамы вызначылі перспектывы развіцця вытворчасці і сацыяльнай сферы. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Hide player controls
Hide resume playing