Праз доўгі перапынак вяртаемся на “Творчую кухню“. Сёння ў нас у гасцях паэт, выдавец, куратар культурнага праекта “Мінская школа” Дмітрый Строцаў. Абмяркуем наступную кнігу, якая рыхтуецца да друку, паразмаўляем пра вершы як рэфлексіі падзей у Беларусі, распытаем пра літаратурныя імпрэзы ва ўмовах каронавіруса і абмежаванай свабоды слова. “Творчая кухня” – сумесны праект “Еўрарадыё” і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе сябры ПЭНу дзеляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыцця падчас пандэміі і адказваюць на пытанні гледачоў.
Hide player controls
Hide resume playing