Myvideo

Guest

Login

Міхал Эльвіра Андрыёлі. Як пастанец і шпіён стася сусветна вядомым мастаком / Вусы Скарыны

Uploaded By: Myvideo
57 views
0
0 votes
0

🔷 [club22639447|МІХАЛ ЭЛЬВІРА АНДРЫЁЛІ. ЯК ПАЎСТАНЕЦ І ШПІЁН СТАЎСЯ СУСВЕТНА ВЯДОМЫМ МАСТАКОМ / ВУСЫ СКАРЫНЫ] Міхал Андрыёлі браў удзел у баявых дзеяннях у паўстанні 1863–1864 гадоў, уцёк з-пад арышту, але вырашыў вярнуцца, каб ізноў пачаць барацьбу. Сябраваў з Каліноўскім, вучыў братоў Васняцовых і праславіўся ілюстраваннем твораў Купэра і Міцкевіча. Міхал Эльвіра Андрыёлі (1836–1893) нарадзіўся ў сям’і італьянца, удзельніка Вялікай арміі Напалеона. Пасля няўдалага паходу супраць Маскавіцкай імперыі Франчэска Андрыёлі застаўся ў Вільні, завёў сям’ю, скончыў мясцовы ўніверсітэт і распісваў касцёлы ў Літве і Беларусі. Міхал жадаў стаць мастаком, як ягоны бацька, але Франчэска быў супраць і прымусіў сына стаць доктарам – паступіць на медычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэту. Але з медычнаю навукай у Андрыёлі не склалася, бо цягнула яго да мастацтва. І ён стаў маляваць, ды не проста ў стол, а для заробку. Чаму Міхал Андрыёлі далучыўся да рэвалюцыйных гурткоў у Вільні, на чале якіх стаяў Кастусь Каліноўскі? Як ён змагаўся ў атрадзе Людвіка Нарбута на Лідчыне разам з Францішкам Багушэвічам? Якім чынам Андрыёлі ўцёк з царскай турмы і выправіўся ў Парыж? Чаму вырашыў вярнуцца ў 1866 годзе і трапіў у ссылку, дзе пазнаёміўся з братамі Васняцовымі? Як ён пасля гэтага здолеў стацца сусветна вядомым ілюстратарам кніг, у тым ліку Фэнімора Купэра і Адама Міцкевіча? Адказы шукайце ў новым выданні праграмы “Вусы Скарыны“. Глядзіце ў новым выданні #ВусыСкарыны: 00:00 Ад паўстання да Чынгачгука 01:27 Франчэска Андрыёлі і паход Напалеона ў 1812 годзе 02:26 Бацька хацеў, каб сын стаў лекарам 03:11 Міхал Андрыёлі пачынае маляваць 03:52 Падарожжа ў Італію і Гарыбальдзі на Сіцыліі 04:58 Рэвалюцыйныя гурткі ў Вільні і паўстанне 1863–1864 гадоў 06:46 Смерць Людвіка Нарбута 07:28 Таемнае вяртанне на радзіму 08:59 Ссылка ў Вятку і навучанне мастацтву братоў Васняцовых 11:04 Вызваленне са ссылкі. Ілюстраванне кніг Крашэўскага і Славацкага 11:55 Дамкі на беразе ракі Сьвідэр і сьвідэрскі стыль 12:35 Вялікае Княства Літоўскае на выявах Андрыёлі 13:35 Сяброўства з Францішкам Багушэвічам 14:18 Падсумаванне Калаж з фота: Wikimedia Commons; кадр з фільма “Spur des Falken“

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later