Музычная паэтыка Сяргея Картэса стане тэмай адукацыйнай праграмы “Ліцэй”. Экспертам выступае музыказнаўца, кандыдат мастацтвазнаўства Наталля Ганул. Большую частку творчай біяграфіі Сяргея Картэса складаюць оперы, вакальна-інструментальная, аркестровая музыка і музыка да драматычных спектакляў. Шырокаму гледачу ён вядомы па музыцы да фільмаў Міхаіл Пташука “Вазьму твой боль” паводле рамана Івана Шамякіна і “Чорны замак Альшанскі” паводле рамана Уладзіміра Караткевіча, а таксама па фільме Барыса Луцэнкі “Раскіданае гняздо” - экранізацыі аднайменнай п’есы Янкі Купалы. Архіў выпускаў: #ліцэй
Hide player controls
Hide resume playing