Баіцца мой сябар, калі навальніца. Баіцца другі, што не зможа напіцца. Палохае трэцяга моцная ўлада. Чацверты баіцца паніжэння акладу. Усё гэта так, так, так, А можа быць не, не, не... Але пытанні гэтыя не да мяне. Я, зрэшты, магу параіць адно: Схавацца ў бульбу ці легчы на дно. Прыпеў: Хавайся ў бульбу! (4) Баіцца хірург, што сарвецца рука. Баіцца студэнт ваенрука. Баіцца жаўнер прамыўкі мазгоў. Баіцца актор, што show must go on. Усё гэта так, так, так, А, можа быць не, не, не... Баюся я, баішся ты, баяцца цябе, баяцца мяне. Такая ў нашага народу нялёгкая праца -- Усе й паўсюль павінны баяцца. Прыпеў. І страшна пажарным, і страшна міліцыі, І страшна рабочым у нашай сталіцы, Бо будуць шукаць і могуць знайсці, Хоць што хочаш прасі, хоць што хочаш плаці. Усё гэта так, так, так. Усё гэта кепскі знак. Змагацца з гэтай трасцай немагчыма ніяк. А бульба ўрадзіла з высокаю батвой... Стагоддзі праплываюць, нібы хмары, над табой. Прыпеў: Хавайся ў бульбу! (8) Хавайся ў бульбу! кажа наш беларускі народ. Хавайся ў бульбу! у агарод. Хавайся ў бульбу! каб не ўбачылі, каб не знайшлі. Хавайся ў бульбу! бліжэй да зямлі.
Hide player controls
Hide resume playing