Myvideo

Guest

Login

Ксюша і Арцём запрашаюць на канцэрт NaviBand - 10 лютага Светлагорску

Uploaded By: Myvideo
5,880 views
0
0 votes
0

У Светлагорск з канцэртам прыедуць удзельнікі «Еўрабачання-2017» ад Беларусі - гурт NaviBand. Фіналісты конкурсу «Еўрабачанне-2017» ужо зусім хутка прадставяць сваю новую працу - альбом «Адной дарогай». «Мы вельмі натхніліся усімі падзеямі, якія адбыліся з намі за апошнія паўгода, гэта вялікая колькасць канцэртаў, паездак і, вядома, конкурс «Еўрабачанне», пасля якога мы адчулі вялікую падтрымку людзей з Беларусі і іншых краін. Большасць песень у альбоме напісаныя ў выніку невялікага творчага эксперыменту - адразу пасля Кіева мы ўсім гуртом з’ехалі на тыдзень у вёску, 300 км. ад Мінска, дзе цалкам ізаляваліся ад знешняга свету, натхняліся прыродай, музіцыравалі. Так нарадзіўся новы альбом, які ўжо вельмі хочацца прадставіць людзям », - рассказваюць Ксюша і Арцём. Канцэрт-прэзентацыя новага альбома адбудзецца 10 лютага ў цэнтры вольнага часу «Тандэм» па вуліцы Інтэрнацыянальная, 13. Квіткі на канцэрт: - ЦД “Тандэм“ (каса працуе ад 17:00 да 20:00) Інфо: 375291158847 ; 375234237492

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later