“Калі жыхары Данбаса ваююць, то гэта няпроста так. Я лічу, што ўсе праблемы павінны вырашацца без зброі“. Кандыдатка ў дэпутаты Гомельскага гарадскога савета Юлія Ганісеўская, якая ідзе ад кампаніі “Гавары праўду“, лічыць Крым расійскім, а канфлікт на Данбасе - унутраным канфліктам Украіны. У студыі Epramova сёння кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў Гомеля. Блогер Максім Філіповіч балатуецца ў Гомельскі гарадскі і абласны саветы дэпутатаў па Маладзёжнай выбарчай акрузе №29, прадстаўніца Гавары праўду - Грамадзянская дамова Юлія Ганісеўская балатуецца па Паўднёвай выбарчай акрузе №19 у Гомельскі гарадскі савет. Дыскусія кандыдатаў выйшла далёка за межы заяўленай тэмы “Якой будзе Беларусь заўтра?“. Чаму пайшлі кандыдатамі ў дэпутаты? Максім Філіповіч: Я пайшоў на выбары не з-за дарожак. Я хацеў паказаць, што такое дурыбары, даруйце, выбары. На маёй акрузе жыве 27 тысяч чалавек, а большасць не ведае, што дэпутаты мясцовых саветаў не атрымліваюць заробак, што гэта грамадская нагрузка. Юлія Ганісеўская: Дзіця
Hide player controls
Hide resume playing