Падпісвайцеся на наш сайт, сацыяльныя сеткі і Telegram: ► ► ► ► ► Працягваем нашую вандроўку па Нарачанскім краі. Сёння нашая мэта – невялікая вёска Шэметава, што знаходзіцца паміж Канстанцінава ды Занараччу. У наш час яе насельніцтва, складае ўсяго некалькі дзясяткў чалавек. Між тым, гэта адзін з самых старажытных населеных пунктаў у гэтай мясцовасці з надзвычай багатым і насычаным мінулым. Назва Шэметава альбо Шэметаўшчына паходзіць ад колішніх уладальнікаў маёнтка. Гэта быў шляхецкі род Шэметаў герба Лебедзь. Упершыню яна з’явілася на картах беларускіх земляў яшчэ ў 15-ым стагоддзі. Але найбольшы след у яго гісторыі пакінулі Скірмунты, якія тут з’явіліся ў сярэдзіне 19-га стагоддзя. Свой радавод Скірмунты выводзілі яшчэ стагоддзя гэтак з 14-га. Паводле афіцыйных звестак заснавальнікам рода быў Богуш Скірмунт, які ў сярэдзіне 16-га стагоддзя быў пастарастам Давыд-Гарадоцкі
Hide player controls
Hide resume playing