З тэатральнай пляцоўкі ў аўдыяфармат. Спектакль Купалаўскага тэатра зараз загучыць на радыёхвалях на канале “Культура“. “Чорная панна Нясвіжа“ - пастаноўка-старажыл, на акадэмічных падмостках ужо 19 гадоў. Але нягледзячы на свой сцэнічны ўзрост па сённяшні дзень збірае аншлагі. Прэм'ера аўдыяспектакля запланавана на чэрвень, а пакуль пра стварэнне пастаноўкі радыётэатра раскажа Вольга Мядзведзь. #Панорама
Hide player controls
Hide resume playing