Каб папярэдзіць бытавыя узгаранні, супрацоўнікі МНС сумесна з іншымі зацікаўленымі службамі ў гэтыя дні праводзяць рэйды. Правяраюць спраўнасць комінаў, печаў, газавых і цвёрдапаліўных катлоў. У прыватным сектары ацяпляльны сезон пачаўся ўжо даўно. Праўда, нярэдка ён жа і становіцца адным з самых небяспечных. Да прыкладу, толькі ў мінулым годзе ратавальнікі зафіксавалі больш за 28 пажараў у прыватным жылым сектары.
Hide player controls
Hide resume playing