Гісторыю кожнай краіны і лёсы народаў Госпад трымае ў сваіх руках. Так было заўсёды, так ёсць і цяпер. У свой час, дзеля выратавання народу Ізраільскага ад саракагадовага вандравання па пустыні, Бог паслаў Ісуса Навіна. Ён быў прадстаўнікам ужо новага пакалення народу, які Бог вызваляў з егіпецкага рабства. А ў Беларусі Бог дазволіў цягам апошняга чвэрць стагоддзя сфарміравацца новаму пакаленню, якое праявіла сябе год таму, калі адмовілася згаджацца з “элегантнай“ фальсіфікацыяй вынікаў выбараў. І так, як Ісус Навін у Сіхем на сходзе ўсіх плямёнаў Ізраіля пытаўся прадстаўнікоў старэйшага пакалення “зрабіце сёння выбар, каму хочаце служыць“ (Нав 24, 15), так сёння новае пакаленне, падобна як Ісус Навін у Сіхем, сваім пратэстам задае пытанне старэйшынам беларускім: пракурорам і суддзям, міністрам і сілавікам ды ўсякаму роду начальнікам і дырэктарам: каму хочаце служыць вы? 👍 👍У рэжыма і Касцёла розная “сацыяльная філасоф
Hide player controls
Hide resume playing