Віцяблянін Уладзіслаў Варанецкі зрабіў унікальнае фота праходу Міжнароднай касмічнай станцыі па дыску Месяца. Выключнасць здымка ў тым, што падобнае немагчыма ўбачыць няўзброеным вокам. Рэдкі кадр з горада над Дзвіной ужо ацанілі і на МКС. Інжынер па прафесіі, Уладзіслаў Варанецкі 14 гадоў захапляецца астрафатаграфіяй. Спачатку здымаў Сатурн і Юпітэр, потым спадарожнікі. Але заўсёды ведаў, што здольны на большае. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018
Hide player controls
Hide resume playing