Ці задумываліся вы, што не так з беларускай эканомікай? Чаму Беларусы бяднеюць і ў эканамічным развіцці топчуцца на адным месцы? Чаму беларускія тавары перасталі трапляць на еўрапейскі рынак, а гандаль з Украінай абваліўся амаль да нуля? Чаму на беларуска-польскай мяжы ўтвараюцца чэргі з грузавікоў даўжынёй у 32 км, а прыбалтыйскія парты адмаўляюцца ад перавалкі беларускіх тавараў? Чаму ў Беларусь не лётаюць еўрапейскія авіяперавозчыкі, а беларускія Боінгі больш не абслугоўваюцца ва ўсім свеце? Чаму з прылаўках беларускіх крамаў знікла “Nivea”, з аўтасалонаў аўтамабілі “Шкода”, аўтасэрвісаў рухавіковае масла “Ліквід Моллі”, а замест “Макдональдса” хутка з’явіцца яго аналаг Mac.бай? Спіс пытанняў можна працягваць бясконца, але жыць ад гэтага не стане лепей. Тым не менш прычыны, якія прывялі да такога стану варта ведаць. Мы нагадаем. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 г. палітычны рэжым Аляксандра Лукашэнкі адчуў крызіс легетымнасці. Праз недавер да вынікаў выбараў Беларусь ускалыхнулі масавыя пратэсты, якія прывялі да несуразмернага гвалту з боку сілавікоў. У выніку дзясяткі тысяч грамадзян прайшлі праз адміністрацыйныя зняволенні, яшчэ некалькі тысяч атрымалі рэальныя турэмныя тэрміны. Усё гэты прывяло да санкцый з боку дэмакратычных краін Еўропы і ЗША і непрызнаннем Аляксандра Лукашэнка прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. 23 мая 2021 г. беларускія ўлады пайшлі на беспрэцэдэнтны крок і прымусілі здзейсніць пасадку пад выглядам выбухоўкі на борце самалёта кампаніі “Ryanair”, які здзяйсняў транзітны пралёт па тэрыторыі Беларусі і накіроўваўся з Атэнаў у Вільню. Пасля пасадкі быў арыштаваны адміністратар ТГ-каналаў і журналіст Раман Пратасевіч. Дэмакратычныя краіны расцанілі гэта фактычна як паветранае пірацтва і закрылі авіязносіны з Беларуссю. ЗША забараніла абслугоўваць самалёты “Боінг” кампаніі “Белавія”. 24 лютага 2022 г. з тэрыторыі Беларусі расійскія войскі здейснілі марш-брасок у спадзяванні захапіць Кіеў. Беларусь стала суагрэсарам расійскага ўварвання ва Украіну. Беларусь прадаставіла інфраструктуру для расійскай арміі, а таксама сваю тэрыторыю для нанясення ракетных удараў па Украіне. 25 сакавіка 2023 г. Уладзімір Пуцін паведаміў, што Расія размесціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю. Пасля ўсяго гэтага – хто з дэмакратычных краін свету гатовы эканамічна супрацоўнічаць і падтрымліваць Беларусь? Вайна, санкцыі і дыктатура – галоўныя прычыны правалаў у эканоміцы. Думай пра гэта! #bsdp
Hide player controls
Hide resume playing