«Маё жыццё ў мастацтве». Пад такой назвай у Віцебскім мастацкім музеі разгарнуўся фота-дакументальны праект падрыхтаваны да юбілею народнай артысткі Беларусі Святланы Акружной. У экспазіцыі прадстаўлены 66 фотапартрэтаў, якія адлюстроўваюць жыццёвы і творчы шлях вядомай артысткі. 26 студзеня, у свой дзень нараджэння, Святлана Акружная чакае шматлікіх прыхільнікаў і сяброў на «Сваёй тэрыторыі кахання». На роднай коласаўскай сцэне, якой яна аддана служыць верай і праўдай ужо амаль 50 гадоў, адбудзецца творчы вечар у гонар народнай артысткі Беларусі Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Hide player controls
Hide resume playing