У судзе Савецкага раёна прайшоў суд над Аляксандрай Гушча, якую судзілі за ўдзел у жаночым маршы. Яе вінавацілі ў тым, што яна ўдзельнічала ў несанкцыянаваным мерапрыемстве 19 верасьня, выгуквала лёзунг «Жыве Беларусь». Аляксандра адмаўляла свой удзел у акцыі, падчас якой яе затрымалі. Нягледзячы на тое, што Аляксандра зьяўляецца інвалідам першай групы, ёй прысудзілі штраф 594 рублі.
Hide player controls
Hide resume playing