Па якіх законах жылі нашы продкі? У свеце існуюць розныя законы. Ёсць, напрыклад, законы прыроды. Сапраўды, чалавек не можа спыніць дождж ці снегапад. Нельга загадаць ветру не ламаць дрэвы і не разбураць дамы. Гэтыя законы незалежныя ад чалавека. З цягам часу ў людзей з’явіліся свае законы. Яны былі заснаваны на правілах штодзённага жыцця. Напрыклад, вы і сёння ведаеце, што старэйшых трэба паважаць. Трэба любіць і шанаваць сваіх бацькоў, бабуль і дзядуляў, дапамагаць ім. Проста і зразумела, ці не так? А гэта і ёсць няпісаныя законы, якія выпрацавала само жыццё. Паводле такіх законаў паважалі тых людзей, якія сумленна працавалі і добра ставіліся да іншых. У часы Полацкага княства, першай дзяржавы на нашай тэрыторыі, існаваў агульнанародны збор — веча. У вялікіх гарадах людзі збіраліся на галоўнай плошчы, каб разам прыняць закон ці важнае рашэнне. У час галасавання людзі не падымалі руку, як цяпер, а проста крычалі. У каго галасы былі мацнейшыя, тыя і перамаг
Hide player controls
Hide resume playing