Наш Дзень: 12 беларускіх хэдлайнераў у новым рок-фэсце 30 чэрвеня на тэрыторыі Музея народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам адбудзецца новы рок-фестываль «Наш Дзень», лайн-ап якога складаецца з лепшых імёнаў сучаснай беларускай рок-музыкі. У фэсце возьмуць удзел: Volski, Dzieciuki, Akute, B:N:, «Дай дарогу!», Nizkiz, «Крама», The Superbullz, Мутнаевока, Зміцер Вайцюшкевіч, Пётр Клюеў. Першая партыя квіткоў будзе каштаваць 20 рублёў. Старт продажу – а 12-й у сераду 23 мая. За інфармацыяй пра мерапрыемства можна сачыць на старонках у Facebook і VK.
Hide player controls
Hide resume playing