Myvideo

Guest

Login

Спадчына

Uploaded By: Myvideo
61 view
0
0 votes
0

на словы Івана Луцэвіча Ад прадзедаў спакон вякоў Мне засталася спадчына; Паміж сваіх і чужакоў Яна мне ласкай матчынай. Аб ёй мне баюць казкі-сны Вясеннія праталіны, І лесу шолах верасны, І ў полі дуб апалены. Аб ёй мне будзіць успамін На ліпе бусел клёкатам І той стары амшалы тын, Што лёг ля вёсак покатам. І тое нуднае ягнят Бляянне-зоў на пасьбішчы, І крык вароніных грамад На могілкавым кладзьбішчы. І ў белы дзень, і ў чорну ноч Я ўсьцяж раблю агледзіны, Ці гэты скарб ня збрыў дзе проч, Ці трутнем ён ня з’едзены. Нашу яго ў жывой душы, Як вечны светач-полымя, Што сярод цемры і глушы Мне сьвеціць між вандоламі. Жыве з ім дум маіх сям’я І сніць з ім сны нязводныя... Завецца ж спадчына мая Ўсяго Старонкай Роднаю. Здымкі: Маргарыта П

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later