bitter-sweet полюсы майго свету — карамель і палын паміж імі — пустыя палі магнетызму і няма ні наступстваў ані прычын нават межы азначаны дужа прыблізна вось радзіма дзе месца і часу няма ды і метад адзіны — маліся і дыхай дзе адзін плюс адзін — зноў адзін а не два дзе скрыжалі законаў нябачныя ціхія каравэлы ў ялкавай сунуцца мле растварае іх змрок нібы карамелькі і не бачна зямлі не існуе зямлі акром жменькі пяску акром попелу жменькі свеце мой безлімітны ўвесь час не стае умяшчальнасць і ёмістасць — дзе іх бярэш ты карамель і палын полюсы дзвюх надзей — паслясмак добрых вестак заўсёды на рэшту #buben #naruszewicz #baisaniada #izdryk #іздрик #плотка #baisan Buben Naruszewicz Baisan. Папіросы: пятка беларуская. Юрій Іздрик. Папіроси. 25 віршів без фільтра. – Meridian Czernowitz Пераклад – Алесь Baisan Плотка Рэдакцыя – Макс Шчур / Святлана Курс Мінск-Варшава-Прага 2017
Hide player controls
Hide resume playing