Мінулы тыдзень быў багаты на падзеі і заявы. Нягледзячы на афганскі крызіс, Беларусь не згубілася ў сусветным парадку дня. Ва Усходняй Еўропе ў цэнтры ўвагі “экспарт мігрантаў“, Ангела Меркель абмяркоўвала тое, што адбываецца з Уладзімірам Пуціным, а Джо Байдэна просяць заблакаваць вылучэнне Мінску амаль $1 млрд сродкаў МВФ. “Абсалютбанк“ пасля ўвядзення санкцый ЗША не можа абслугоўваць карты VISA і праводзіць валютныя пераводы. Лукашэнка абяцае, што з сумленных бізнесменаў не ўпадзе ні адзін волас — у той жа дзень сілавікі прыходзяць у чарговую кампанію. Чуткі пра больш жорсткіх правілы працы для ІП. Таемнае ўзнагароджанне сілавікоў і прапагандыстаў, на якім Лукашэнка абвясціў усіх, хто “да гэтага часу“ не згодны з ім, ворагамі Беларусі. Спыненне крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў “Прэс-клуба“, у выніку чаго некалькі палітвязняў выйшлі на волю. Пагроза ліквідацыі ЗБС “Бацькаўшчына“ і “Таварыства беларускай мовы“.
Hide player controls
Hide resume playing