На сённяшніх мапах вёска значыцца пад назвай Леніна, але мясцовыя жыхары сапраўдную назву, якая ўпершыню згадваецца ажно ў 1-й пал. ХVІ ст., не забываюцца, то і мы не будзем. Завітаем на гарадзішча, паглядзім на прывід колішняга замка, храмаў, адсочым драматычны лёс мястэчка падчас шматлікіх гістарычных выправанняў. І, безумоўна, прыгадаем славутых творцаў, што паходзяць з Раманава, - сённяшняга імянінніка Уладзіміра Тэраўскага і выбітную мастачку-прымітывістку Алену Кіш.
Hide player controls
Hide resume playing