Сябры! У нас круцейшая навіна! Легендарны музыка Лявон Вольскі выставіў на наш адмысловы аDNаK!-аўкцыён рэчы з уласнага сцэнічнага гардэробу: пінжак і скураны капялюш. Пінжак, у якім Лявон граў першыя канцэрты Крамбамбулі. — 1 500 000 руб. Скураны капялюш, набыты ў Сан-Дыега, Каліфорнія, у ім Лявон граў на Басовішчы ў 2007 годзе і на розных канцэртах пасля! — 1 900 000 руб. Калі хочаце стаць уладальнікам гэтых каштоўных рэчаў, а таксама падтрымаць арганізацыю Фестывалю аDNаK – лістуйце на razam@ з пазнакай “аDNаK_Вольскі”, а мы распавядзем, што рабіць далей. Спяшайцеся, бо засталося ўсяго 9 дзён! #adnak
Hide player controls
Hide resume playing