Голас анёльскі пастухам сказаў: «Бог нарадзіўся! Людзям радасьць даў! Чым хутчэй ўсе выбягайце, І ў Бэтлеем сьпяшайце Збаўцу прывітаць!» У стайні Дзіцятка ў жолабе ляжыць, Новая зорка ў небе зіхаціць. Бога шчыра ўшанавалі І, вітаючы, сьпявалі з радасьцю яны. «Вітай жа, Збаўца! Мы Цябе ўвесь час З верай чакалі, бо ўратуеш нас. Каралі, прарокі, людзі Марылі аб гэтым цудзе, нам зьявіўся Ты!» І мы чакаем нашага Хрыста, Верым, на заклік прыйдзе сьвятара. І галовы ўсе схіляем, Верым, што мы Бога маем ў Хлебе з алтара.
Hide player controls
Hide resume playing