Еўрарадыё і “Арт Сядзіба“ робяць усё магчымае, каб вы не сумавалі вечарамі ў нашыя цяжкія часы каранцінаў і самаізаляцыі. 14 траўня ў нас чарговы анлайн-канцэрт з серыі “Бяспечны LIVE“. Для тых, хто ў доміку, акустычны сэт грае Алесь-Францішак Мышкевіч — франтмэн The Superbullz і бас-гітарыст Drezden. Каб трапіць на канцэрт, цяпер не трэба нікуды ісці. Ды і куды ты пойдзеш, калі ўсё паадмянялася праз каранавірус? Проста далучайцеся да стрыму!
Hide player controls
Hide resume playing