– За лесам не бачу, за ветрам не чую, Аддала маці замуж мяне маладую. Пусці мяне, мілы, да броду па воду, Да броду па воду пабачыці роду. – Я сам не пайду, цябе не пушчу: Раскажаш ты роду пра нашу няўзгоду. – Не буду я, мілы, нічога казаці, Як слёзы пальюцца, то я пайду з хаты. Падхожу да дома – брат дрова рубае, Брат дрова рубае, пра долю пытае. Захожу я ў хату – сястра падмятае, Сястра падмятае, пра долю пытае. Ой, каб жа ты, сёстра, таке шчасце мала, То ты б мяне, сёстра, тады не пытала. За лесам не бачу, за ветрам не чую, За ліхім я мужам дома не начую. Народная песня з вёскі Здзітава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Сучасная апрацоўка Сяргея Сухамліна. **** Народная песня из агрогородка Здитово Берёзовского района Брестской области. Исполняет Анна Благова. Современная обработка Сергея Сухомлина. Сайт тэлеканала “Беларусь 3“: Наша старонка ў ФБ: Наша старонка ў ОК: Наш Instagram:
Hide player controls
Hide resume playing