Пятую суботу запар у Менску праходзяць жаночыя маршы пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі. Каля цэнтру «Айсбэрг» пачаліся затрыманьні, перадае наш карэспандэнт. Прыйшло шмат сілавікоў у балаклавах, яны абкружылі групу ўдзельніц маршу. Пасьля пачаліся грубыя затрыманьні. Супраць адной дзяўчыны амапавец выкарыстаў здушальны прыём.
Hide player controls
Hide resume playing