Павел Севярынец атрымаў сем гадоў узмоцненага рэжыму. Як ні жорстка гэта гучыць, але гэта адзін з соцень і тысяч прысудаў, якія былі агучаныя за некалькі апошніх месяцаў. Спіс пакутнікаў за Беларусь расце з кожным днём. Ці гатовыя былі Павел Севярынец і яго родныя да такога прысуду? Як тое, што адбываецца ў Беларусі сёння, уплывае на саму Беларусь? Як не развучыцца смяяцца ў віры рэпрэсій і дзе шукаць пазітыў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае пісьменніца і настаўніца Ганна Севярынец.
Hide player controls
Hide resume playing