Словы Максіма Танка Музыка Уладзіміра Мулявіна О, колькі раз прасіў я Назначыць мне спатканне, О, колькі раз хацеў я Прызнацца ёй у каханні. Ды ўсё перашкаджалі, Калі дзяўчыне верыць, То павадак вясновы, То прымаразак-шэрань. Але і я ўпарты, І, каб свайго дабіцца, Прасіў я шчыра майстра Зрабіць ёй завушніцы. На гэтых завушніцах Я напісаў закляцце - Усё, што не сказаў ёй, А ў чым хацеў прызнацца. Сягоння не ўцячэ ўжо Ад слоў маіх гарачых, Ні ў час калі смяецца, Спявае, або плача, Ні ў час, калі прыляжа, Змарыўшыся ў змярканне. Звіняць ёй завушніцы Усё пра маё каханне.
Hide player controls
Hide resume playing