«Па выніках сустрэчы ў Сочы беларускі народ інфармацыі не атрымаў, а сёння высвятляецца, што Лукашэнка нешта паабяцаў і павінен выконваць. Сакрэтныя перамовы? Сакрэтныя дамоўленасці? І ў Лукашэнкі ўжо з'явіўся сакрэтны абавязак, які будуць вяртаць ні Макей, ні Галоўчанка, а беларусы, якія не давалі згоды на тое, каб Лукашэнка прадстаўляў іх інтарэсы. Любыя сепаратныя дамоўленасці, не будуць мець сілы», – нагадаў Павел Латушка міністру Сяргею Лаўрову.
Hide player controls
Hide resume playing