26 снежня госць Еўрарадыё — гісторык, доктар сацыялагічных навук, журналіст Анастасія Ільіна. Адной з галоўных праблем сучаснай Беларусі называюць імкненне моладзі з’ехаць з краіны — па адукацыю, працу, проста па лепшыя ўмовы жыцця. А гэта менавіта тыя людзі, якія здольныя былі б рухаць Беларусь наперад. Няўжо для тых, хто з’язджае, не важная будучыня Беларусі і што можа вярнуць іх на радзіму? Магчыма, годная нацыянальная ідэя?
Hide player controls
Hide resume playing