Ад’езд з Беларусі амбасадараў заходніх краін “на кансультацыі”, патрабаванне Мінска аб скарачэнні колькасці супрацоўнікаў дыппрадстаўніцтваў Польшчы і Літвы, санкцыі ЕС і ЗША ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, непрызнанне заходнімі краінамі Аляксандра Лукашэнкі легітымным кіраўніком Беларусі — усё гэта відавочныя прыкметы таго, што на заходнім кірунку ў беларускай знешняй палітыкі не ўсё, мякка кажучы, добра. Вынікам пагаршэння адносінаў з Захадам стане ўдар па эканоміцы нашай краіны і — па шараговых беларусах. Але выглядае на тое, што афіцыйны Мінск гэта мала хвалюе. Чаму так і што (ці хто) дадае Аляксандру Лукашэнку ўпэўненасці ў правільнасці сваіх дзеянняў на заходнім кірунку? Тлумачыць былы часовы павераны ў справах Беларусі ў Швейцарыі Павел Мацукевіч.
Hide player controls
Hide resume playing