Падзеі разгарнуліся апоўдні ў суботу. Аб тым, што за агароджай на мосце Блахіна ў Віцебску стаіць чалавек, праваахоўнікам паведамілі выпадковыя відавочцы. Усе спробы прыцягнуць увагу жанчыны і завесці з ёй размову былі безвыніковымі. Яна маўчала і ні з кім не ішла на кантакт. Пры гэтым трымалася за агароджу толькі адной рукой і стаяла ў самым пачатку моста. Не над вадой, а над бетоннымі элементамі. У гэтым выпадку яе падзенне дакладна было б фатальным. Супрацоўнікі АМАПа прыехалі на месца на грамадзянскім аўтамабілі, каб не звяртаць на сябе залішнюю ўвагу. І скарысталіся літаральна парай секунд, каб зняць жанчыну з моста. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Hide player controls
Hide resume playing