Ініцыятыва па стварэнні беларускамоўнага ўніверсітэта, законапраект па падтрымцы беларускай мовы — гэтыя ды іншыя праекты ў Расіі ўспрымаюцца як “дэрусіфікацыя Беларусі”. Але менавіта такім багажом можа пахваліцца дэпутат Алена Анісім напярэдадні будучых прэзідэнцкай і парламенцкай выбарчых кампаній. Ці збіраецца Алена Анісім скарыстацца напрацаваным багажом на будучых прэзідэнцкіх выбарах? Ці здолее яна аб’яднаць апазіцыю і ці трэба гэта рабіць? Ці дапаможа закон, скіраваны на падтрымку беларускай мовы, выправіць моўную сітуацыю ў краіне? Адкажа дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны Алена Анісім.
Hide player controls
Hide resume playing