У нас новы фармат: ТОК-шорт! Коратка і ясна гаворым на актуальныя тэмы. Першы госць – аналітык Арцём Шрайбман. Ён аналізуе закон пра расстрэлы чыноўнікаў, прагназуе пераемніка Макея і разважае, ці можа зараз Пуцін «даць заднюю». Шрайбман тлумачыць, чаму лукашэнкаўцам спатрэбіўся новы закон менавіта цяпер, супраць каго найперш ён скіраваны і як можа прымяняцца ў Беларусі. Аналітык разважае пра тое, ці можа зараз Пуцін даць заднюю і адступіць, і якая верагоднасць, што Беларусь паўнавартасна ўступіць у вайну. Разбірае іншыя новаўвядзенні: адказнасць за дыскрэдытацыю Узброеных сіл і прапаганду тэрарызма. Сярод іншых тэмаў — навошта ўлады мучаюць Калеснікаву, якая і так сядзіць, і што стаіць за рашэннем сілавікоў спыніць публікацыі так званых «пакаяльных» відэа. 00:00 – пра новы фармат 00:25 – навошта лукашэнкаўцам спатрэбіўся новы закон 04:06 – ці засталіся ў Пуціна рычагі, каб змусіць Лукашэнку ўступіць у вайну 06:48 – ці будуць цяпер расстрэльваць за здраду дзяржаве 10:20 – як могуць трактаваць здраду 12:22 – дыскрэдытацыя Узброеных сіл 13:40 – ці можна чакаць новых пратэстаў, калі Беларусь уступіць у вайну 16:10 – што такое прапаганда тэрарызму 17:24 – ці рыхтуецца Пуцін адступіць 19:24 – якія цяпер мэты Крамля 21:12 – ці застанецца ліберальнае крыло пры Лукашэнку пасля смерці Макея 26:56 – які ў Лукашэнкі план на палітвязняў 28:48 – чаму мучаюць Калеснікаву 👉ПАДТРЫМАЙЦЕ НАС: Telegram: Twitter: Instagram: TikTok: Vkontakte: Facebook: #шрайбман #новостибеларуси #беларусь #ток #токшорт
Hide player controls
Hide resume playing