🔶 Пераправа для танкаў у Петрыкаве \ Переправа для танков в Беларуси На чыгуначнай станцыі Муляраўка, што ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласьці, разгружаюць расейскую бронетэхніку: танкі, БТРы, САЎ (самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі). 17 і 18 сакавіка мясцовыя жыхары бачылі, што тэхніка ехала празь Петрыкаў. З чыгункі да гораду танкі і іншыю зброю падвозяць адмысловыя грузавікі з плятформамі, якія езьдзяць у суправаджэньні міліцэйскіх машын зь мігалкамі і сырэнамі. У Петрыкаве праз Прыпяць будуюць пантонную пераправу, празь якую можна будзе трапіць у Лельчыцкі раён, які мяжуе з Украінай. #вайна #Беларусь #РадыёСвабода
Hide player controls
Hide resume playing