Ліга міні-футбола 2016/2017 гг. Другі дывізён (група В), 25 тур 2017/03/03, пятніца, а 20:15 Матор (вул.Ангарская, 2/3) РКПБ - Red Bisons - 5:12 (першы тайм - 1:2) Пры далёка не самай ідэальнай гульні здолелі атрымаць перамогу з розніцай у 7 мячоў, можна сказаць, на класе. Недзе не хапіла належнага настрою, але каманда выйшла на такі ўзровень, што нават пры не самай лепшай гульні яна здольная перамагаць 7 і пры гэта яшчэ заставацца не зусім задаволенай. Між тым, дадзеная перамога стала для нас ужо 9 запар у Лізе міні-футбола, 7 з якіх буйныя. У каляндарным 2017 г. у дадзеным турніры пакуль толькі перамагаем!
Hide player controls
Hide resume playing